Зямное шчасьце – гэта толькі цень, Калі сьвятло чужое люстра зычыць. Над Менскам – дзень, і над Масквою – дзень, І ў беларусаў – быццам два абліччы. Браты, браты! Па веры, па зямлі. Нашто сабе прыўлашчылі старшынства? Нашто свой сьцяг над намі прыўзьнялі? Паблажлівасьць – любоў ня будзе чыстай. Палякаў-продкаў нам прыстойна мець, А рускіх – вельмі выгадна... Мой Божа? Жанчыне мала трэба – не старэць, Кахаць і быць каханай, род прадоўжыць. Але такога шчасьця цёплы цень Па твары сьлізгануў – і зьнік на сонцы. У Менску – дзень, і ў Масковіі – дзень, Але між імі – ноч і ноч бясконца.
|
|