РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Трывожны час
Новыя прозьвішчы вуліц.
Тыя ж пляўкі жыхароў.
Так юбілеі сьвяткуюць
Бедных праданых майстроў.
Так аднаўляюцца сьвяты –
Песьні пяюць давідна,
Добра, каб не за зарплату,
Весела, каб безь віна.
Цёпла было б – каб ня вецер,
Мове бацькоўскай бы жыць,
Каб не ўладарылі ў сьвеце
Тыя, каму не баліць.
Што не шукаюць на небе
Тое, што ўзята зямлёй.
Куля запечана ў хлебе
Белай Айчыны маёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.