 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Трохі душы пазычыла мне дарога. Трохі крыві пазычылі мне суніцы - Вось я – амаль жывы – перад панам Богам, Прывід, агонь і сьмерць – для заўзятых біцца. Прагу чужой крыві я чытаю ў людзях, Так, як старыя людзі – аблокі і зоры. Звабны агонь дрыгвы – як дынары ў грудзе, А пад дрыгвой дрыжыць смаляное мора. Хто я? Забыты бог ці вядзьмак забіты? Вечна гару і вечна ў смузе блукаю. Трохі жыцьця магільныя вашы пліты, З моху і раскі пліты, мне пазычаюць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|