РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Баляда пра Якуба Венжыка
Да зямлі прыпалі ў скрусе
Аксамітавыя травы.
Едзе Венжык зь Беларусі,
Да Ягайлы едзе ў Кракаў.
 
Перасохлая ігліца
Сыпецца каню пад ногі,
Прыдарожныя капліцы
Рушнікамі вецер ловяць.
 
Едзе Венжык да Ягайлы.
Мякка сьцелецца дарога.
Маляваць у Польшчы стане
Караля ён маладога.
 
Едзе Венжык, круціць вусы,
Сам, нібы кароль, шчасьлівы.
Едзе з роднай Беларусі
Бесклапотны, аж надзіва.
 
Едзе зь Беларусі – быццам
Да сваёй каханкі – ў госьці.
I ня думае
                      калісьці
На чужым спачыць пагосьце.
 
Не сумуе, што ў няволі
Зьвяне талент, як пралеска, –
Маляваць яму дазволяць
Толькі воблік каралеўскі,
 
Веліч трона, Польшчы веліч,
Веліч залатых саетаў...
Зь Беларусі едзе Венжык,
Тварам і душою сьветлы.
 
Сонца за лясы сплывае,
Цень паўзе па сьледзе сумны...
А зязюля ўсё кувае:
«Ты куды, Якубе, дурню?»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.