 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сьпеў лунае срэбнакрылы, Голубам у небе кружыць – Гэта ў Полацкай Сафіі Рускі цар малебен служыць. Як узьнёсла славіць волю Ад паноў вялікапольскіх Срэбны голас Янкі Коклі – Пеўчага па волі боскай. I ніхто яшчэ ня ведаў, Што па беларускім краі, Нібы ў клетку птушак рэдкіх, Рускі цар майстроў зьбірае. Вось і зараз – ён прыкмеціў Голас дзіўнай прыгажосьці. Значыць, хутка Кокля едзе Да цара Расеі ў госьці. Высьцелюць табе рублямі Да Масквы прамую сьцежку. Толькі ў гэтым белым храме Больш табе душы ня цешыць. Можа, там заплацяць болей, I зьясі смачней кавалак. Абрусееш там паволі, Станеш важны, станеш сталы, Дзетак выведзеш у людзі. Маскалямі стануць дзеткі. Беларусь клясьці ня будзе Птушак у расейскіх клетках. Беларусь не абяднее Без адной каліны ў лузе, Без тваёй салодкай песьні... Ну а ты – безь Беларусі? ...I адчайна – згледзеў быццам – Цэляць у яго стралою – Аж пад купалам забіўся Белы голуб – чысты голас.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|