 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Баляда пра нясьвіжскага дойліда
|
У Нясьвіжы ціхі вечар Гасіць залатую восень. Зь недабудаванай вежы Муляры са сьмехам сходзяць Да каханых і да жонак. А адзін стаіць паныла. Гэта – Казімір Ждановіч, Дойлід князя Радзівіла. Ён глядзіць туды, дзе нізка Сонца вісьне на каштанах, Дзе расьце тэатр нясьвіжскі Для Уршулі, яснай пані, Каб сыгралі п’есы пані З бласлаўленьня волі Божай Пра шчасьлівае каханьне, Незалежнае ад грошай, Пра людзей магутнай волі, Што за талент шчасьце мелі. I глядзіць паныла дойлід На стварэньне рук умелых. Будзе пані заставацца Паняй – хай яна паэтка. Ты ж – хоць сто збудуй палацаў, Не твае палацы гэта. I, як сонца шчыт чырвоны Звонка падае з каштанаў, Упадуць твае праклёны У глухую ноч расстаньня. I па ўсенькай Беларусі Ты Нясьвіж праславіш горды. Будзе ён, як песьня-скруха Пра любоў тваю і годнасьць. ...У Нясьвіжы ціхі вечар Залатую гасіць восень. Зь недабудаванай вежы Вецер горкі ўздых адносіць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|