Мяжа. А з абодвух бакоў – па крыжу. А ты – пасярэдзіне хочаш застацца. Зямля пад нагамі ў крыві, бы кажух Табою паднятага ў бойку паўстанца. Часіны крывавыя – крылы даюць. Але адчувальней для сэрца – улада. Паплечнікі плюнуць, але – не заб’юць. (Вятры забіваюць заўсёды крылатых.) Крыжы – скрыжаваныя, быццам мячы, Цвікамі зьяднаны, як дрэва, – і рукі... Ты люд бласлаўляеш. Ён грозна маўчыць. Ты молішся небу – а зь неба – ні гуку.
|
|