 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Законнай цемрашалы лічаць цемру, А чалавек вястуе пра сьвятло. Заве туды – дзе кулямі сустрэнуць, Дзе вогнішчаў трывожнае цяпло. Акенца кожнай хаты – крыж драўляны, I кожны плот складаецца з крыжоў. Сабачым брэхам замяло Кушляны. Самотнай сьцежкай чалавек пайшоў. За ім пайшлі каменьні. Толькі людзі Чагось чакаюць. Ходзяць ля руін. Шукаюць сьцежку на зямлі, у брудзе... Але ня гляне ў неба ні адзін.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|