РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
500
В. Таўлаю

 
Страляюць паляўнічыя на сьпеў
I шоргат крыл.
                                Кароткі лёс птушыны!
Лунай, паэт, хвалі, чаго ня меў –
Свае заб’юць, як  не заб’юць чужыя.
Цябе абвінаваціць – што зьміргнуць –
Твая віна – ў тваім сьвятым даверы.
Дзе рэкі беларускія цякуць –
Там праваму ня верыць левы бераг.
Ці час такі, ці лёс няўдалы ў нас?
Край межавалі ворагі заўзята...
Каго ж прасіць – у песьню не страляць,
Калі з бакоў абодвух стрэльбы ўзьняты?
...Здавалася, што адступіла сьмерць
I вольная ад меж зямля ўздыхнула...
Паэт пасьпеў наўрад ці
                                                  зразумець,
Зь якога боку пасылалі кулю...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.