РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Грукоча глуха прэс друкарскі,
Шуміць папера. Плача Бог.
I распладзіўся вокрык царскі,
I паляцеў на сто дарог.
 
I мы згубілі, што ня мелі,
I аддалі сябе за так.
I ваўкалакі сто вясельляў
Ператварылі ў ваўкалак.
 
Паны зьмяніліся ў палацах,
У бок чужы вязуць лясы,
А ў гарадах на брудных пляцах
Сьцягі, людскія галасы.
 
Зьмяніць няволю на няволю,
Нібыта на трызьненьне – сон...
I нельга зразумець ніколі
Народ, што сам ідзе ў палон.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.