Заставайся ў клетцы залачонай Ты сама абрала гэты лёс. #У. Караткевіч
Птушкі любяць волю. Ды бывае зрэдку - Палюбіла птушка залатую клетку. Птушка вызнавае залатую веру: «Што вам, вастракрылым, век ганяць паветра?» Птушка вучыць верыць Богу залатому: «Кожны птах у сьвеце мае мець па дому». I яна шкадуе птушак тых у сьвеце, Што лятуць на кулю, на стралу і вецер. Што ж, любая птушка сыдзе за сьвятую, Толькі дай ёй клетку, клетку залатую.
|
|