 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Калісьці іх выгналі з храма вяроўкай. Яны ж у другі запаўзьлі непрыкметна. Калісь гандлявалі пазногцямі Бога – А зараз гандлююць лістамі паэтаў. Лісты ад паэтаў складаюць у папкі, Як быццам – білеты грашовай пазыкі. А раптам хто зь пішучых – высьлізьне «ў дамкі», Імя ўздаражае – і пісьмы вялікіх. I нават жанчыны гандлююць... Жанчыны! Каханыя, любыя, Музы, Мадонны!.. Усё, што паэт прашаптаў для адзінай, Адзіная робіць агульнавядомым. У храмах гандлююць. Выносяць на продаж Інтымныя дробязі... Шэпат на вуха... Зь вяроўкамі болей сюды не заходзяць, I людзі ня йдуць прапаведнікаў слухаць.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|