 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нашы волаты сьпяць пад сьцяжынамі нашых турботаў. Дробны тупат наверсе ня можа парушыць іх сон. Як заснулі яны, не знайшоўшы па сілах работы, Так і сьпяць – хоць работы зьяўляецца болей штодзён. I калоціцца наша зямля ад магутнага храпу. I крыніцы бурляць, і стаптаныя травы ўстаюць, I адзін аднаго забіваюць Яфеты і Хамы, А прыстойныя Сімы малітвы прыстойна пяюць. Беларускія волаты сьпяць. Ім здаецца, напэўна, Што над іх курганамі Пагоня ляціць, як раней, Тая ж мова гучыць, і старыя сьпяваюцца песьні... Нашы волаты сьпяць у зямлі ўсё глыбей і глыбей... Так і будуць яны апускацца да цэнтра зямнога, Так яны і зьяднаюцца з вогненным сэрцам яго. Так глыбока да іх – як да Бога сьмяротным высока... Я дарую ім сьмерць. Не магу дараваць аднаго: Што цяпер не баяцца чужынцы ды дробныя людцы Зьверху ўніз паглядаць на зьбяднелае цела зямлі. Нашы волаты сьпяць. I ніколі, бадай, не прачнуцца. Іншых волатаў нашы жанкі нарадзіць не змаглі...
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|