 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зямля нямая. Славіць птах блакіт. Той птах спасьцігнуў вольную ьнавуку. Празрысты сьпеў расьце ва ўсе бакі, А да зямлі – не дастае ні гукам. Гавораць – птах даўно адкрыў сакрэт, Як сьпевамі наблізіцца да Бога. Ён мог бы песьняй выратаваць сьвет I шчасьце даць – але ўзьляцеў высока. А там, наверсе, славіць ён блакіт, У космас голас гучны пасылае... Натхнёны птах. У пустку сьпеў ляціць... І пра яго ніхто не памятае.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|