 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Зорка падала ў жвір – абгарэлы камяк Падарожныя ў попел крышылі. Ім паказваў дарогу вільготны сьвятляк. Сёньня – попел ад зор зварушылі. I відушчымі робіць нас горкая кроў Раскапаных даўнейшых злачынстваў. Ды нямеюць відушчыя – раптам ізноў Згасіць цемра іх зрок прамяністы. Мы пад ногі сабе пачынаем глядзець, Разумець, дзе – казюрка, дзе – зорка. Толькі – ходзіць між намі нябачная Сьмерць, Падслухоўвае нашу гаворку, Прывілеі свае спадзяецца адняць, Аднавіць для законаў паліцы – I ня кожны насьмеліцца зоркаю стаць I з братамі сьвятлом падзяліцца.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|