Нібыта ў дрымоце, нібыта ў адчаі З сумленьнем размову начную вяду. Як з павадзьдзю, трэба змагацца з маўчаньнем, Калі заліваюць маўчаньнем бяду. I я прачынаюся зноўку ад крыку, I рэхам над дахам гудзе самалёт... Чакаць і маўчаць безнадзейна прывыклі. Дазволілі крыкнуць – між зьвязкамі – лёд. Пакутліва, хрыпла зьяўляюцца словы. Днём скажаш – а ноччу ад жаху трасе. I мы адвыкаем саромецца мовы У хустцы вясковай – але – пакрысе... Бяссоньне ня проста наш век калашмаціць – То кроў, абудзіўшыся, жылы ірве. ...Ідзе па руінах Вялікая Маці, Крыніцу жывую нясе ў рукаве.
|
|