РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пасьля сьмерці
Над магілай усплыла душа,
Футарал пакінуўшы сасновы.
На магіле не было крыжа,
I на камні чорным – ані слова.
Тыя, хто хаваў, зрабілі ўсё,
Каб зь нябожчыкам схаваць і памяць,
I ня ведалі, што сьмерць – ня сон,
I ня бездань, і ня слова «Аман».
 
Як нованароджаны матыль,
Воблачкам другога існаваньня
Усплыла душа – і срэбны пыл
Стросься з крылаў на магільны камень,
Выпаліў няроўныя радкі
I злачынства словамі засьведчыў.
I палын з разлапістай рукі
Сыпануў каровак божых сьвечкі.
 
I забойцам перабіла сон.
Душы іх, прывязаныя лодкі,
Ірванула хвалям наўздагон,
Над якімі вырас ветразь гонкі.
Кат задраіў фортку і акно,
Лжывы сьведка валідол глытае...
...I прысьнілі дзеці ў тую ноч,
Як душа Дадому адлятае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.