 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
500 Віктару
Месяц крышыць сьвятло, як шкло, I раскідвае па палянах. Рэжа вочы яго сьвятло. Зьзяюць вочы пагоні шкляна. Лесам зручна ўцякаць, але Зручна вельмі цкаваць у лесе. А балады зямных людзей – Аб каханьні сьмяротным песьні. Хай ня будзе яшчэ адной! Сып манеты пад ногі коням! Звабяць, збліснуць яны маной – Скнар хапае сярод пагоні. А пасьля густыя кусты Мой асьвеціць вэлюм вясельны: У пагоне шмат маладых, Спыніць шлях хоць адзін сумленны. Ну а ў сэрцы лесу, дзе ноч I лясное возера ў шлюбе, Хто коней ня ўпыніў – ня збоч! Ты сустрэнеш іх стрэльбай, любы. Хай загіне першы між іх Мой нялюбы былы жаніх.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|