 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
У. Караткевічу
Мяне шпурляюць хвалі, хвалі, хвалі... У тлуме сьвету заблукала я. Чужыя хваляць... Ну а сэрца паліць Мая Ітака – Беларусь мая. Мяне шпурляюць пад чужыя зоры. Мяне не навучылі іх чытаць. I адбірае душы мора, мора... Вось і маю жадае адабраць. На сініх кроснах выткана натхненьне. На сініх кроснах тчэцца прыгажосьць. Я ведаю – вярнуцца – не збавеньне. Забыты гаспадар – нязваны госьць. I аб каменьні родныя разьбіцца Ня дадзена! Шуміць вада ў вушах: «Нічога я ня памятаю!» Быццам Кішэнь абрабаваная – душа. А колькі нас, гаротных Адысеяў, Ня помніць шлях да родных астравоў, Хто на чужыне ў глебу зерне сеяў, Хто на чужыне ў неба рос травой, Хто ноччу сьніў пакутлівыя сьпевы, А днём у кніжках лжывых іх шукаў! О, колькі нас, гаротных Адысеяў, I колькі ў сьвеце безыменных траў! Мая Ітака! Хвалі, мовы, словы... І гнеў багоў. Дакладней – гнеў магіл. I коцяцца ня зоры, а галовы Над шляхам паратунку і тугі.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|