 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Старыя інтэлігенты Беларускай зямлі! Як мала вас ацалела, Як многа вы зьбераглі – Сумленьне і душы сьветлыя, I мовы чысьцюткі сьпеў, I ветлівасьць старасьвецкую, Зьдзіўляючую цяпер. Апошнія перакладзіны Над прорваю – з часу ў час – Вам верыць у вечнасьць дадзена У сьвеце бязьверных нас. Мы слухаем рэха гулкае Марзянкі былых гадоў, Што кульбы вашы выстукваюць Па сьцежках старых кладоў. I гэтак трывожна робіцца I глуха – як боль у сьне – Што з вамі гавораць мёртвыя, А вучні жывыя – не... Старыя інтэлігенты Беларускай зямлі! У гэтым няўдзячным сьвеце Прарокамі вы былі, Натхнёнымі адвакатамі Адной з прыгажэйшых моў... Як меншае вас! I спратамі Чарнее памяць сыноў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|