РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Кляштар перарабілі ў дом жылы,
Стагодзьдзі, быццам пыл, з будынку змылі.
I грэшнікі, там жывучы, забылі,
Што тут жыцьцё іх – толькі цень пчалы.
I здольныя адчуць нябёсны мёд
Адны, пакуль бязгрэшныя, іх дзеці...
Праз дом праходзіць вольна вольны вецер,
I затыкае шчыліны народ.
I верыць: столь высокая таму,
Каб люстры крышталёвыя павесіць.
I плацяць за кватэру кожны месяц
Тым, хто забраў – ня тым, хто ставіў мур.
Багінь чакаюць, быццам каралі,
А каралевы шыюць занавескі.
А праз тынкоўку выглядаюць фрэскі,
Як жыхары захопленай зямлі.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.