РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Гарадская зіма
Зорка вісьне, нібы залаты арэх,
На зьінелым дроце трамвая.
Так нячутна сёньня падае сьнег –
Быццам белая рысь ступае.
 
Мне ня страшна, мне  толькі сябе шкада,
Адзіноту сваю на сьвеце –
Гэту пошасьць прыносіць заўжды зіма,
Барадой намятае вецер.
 
Дзень да дня ўсё чужэе народ наўкол,
Падазроней, сквапней, адчайней –
Гэта нашага часу такі закон,
Гэта Час халадоў звычайны.
 
Вось і вуліцы быццам бы людныя,
I да дому ўжо недалёка,
А ніхто не заўважыць – ці плачу я,
Паміраю ці бачу Бога.
 
А сьняжынкі кружляюцца, як у сьне,
Непрыкметна, як плач сірочы.
Нібы ўвагаю нашаю
                                              божы сьнег
Апаганіць сябе ня хоча.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.