РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хэві-метал
Ад страху
                      грукат
                                      наш ратуе слых
У гэтым сьвеце чутак, плётак, зьдзекаў.
Калі зьвярэюць людзі – кожны зь іх
Сябе адзіным лічыць чалавекам.
Па шчоках лістабой балюча б’е,
Нібы душу прыводзіць у прытомнасьць.
I людзі твары хутаюць свае
У шалікі – і дзе царква – ня помняць.
Дзяўчо ў люстэрку бачыць кожны дзень
Памады колер, туш на рэдкіх вейках,
Ад грыўкі цень, ад грубых жартаў цень –
Сапраўдны твар – ня бачыла адвеку.
I Бог сябе штодня шукае ў нас,
Свайго адлюстраваньня хоць бы рыску.
Відаць, паверыў за апошні час,
Што сам ён – злосны, ненавідны, нізкі.
Скалечаныя дзецьмі галубы
Дзяўбуць калючы дрот заместа зерня.
...Ад грукату мужнеем,
                                                  як рабы –
Ад музыкі царкоўных песнапеньняў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.