 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сіні вецер параніў аб зорку крыло I крывёю заліўся празрыстай. Ад дажджу пахаваліся людзі ў жытло, I далонькі падставіла лісьце. Абдымаюцца ліпы на даўніх кладах, I трава небасхіл абдымае. Нас, людзей, разьядноўвае нават вада. Жвір на могілках толькі яднае. Вечаровым дажджом быў адплаканы дзень, I прамыта сьцяжына для ночы. I ў самотных кватэрах самотных людзей Час яшчэ бессэнсоўней закрочыў.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|