РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У бібліятэцы
Пасьляваенныя газэты
Тут у падшывачных тамах
Квадратамі пустэчы зеўраць,
Зь якіх глядзіць былога жах.
То дабрачынныя нажніцы
З эпохі выскублі шматкі...
Якія лёсы ў дзірках зьніклі,
Якія твары і грахі?
Вядома, проста ўзяць ды зрэзаць
Сьляды бяздарнасьці сваёй...
Пасьляваенныя газэты –
Канкрэтнасьць,
                                  яснасьць і спакой.
Пасьляваенныя газэты
Ня ўмеюць ціха шамацець.
Зьвіняць яны ўрачыста-медна,
Нібы старых аркестраў медзь...
Гартаю цяжкія падшыўкі.
Здаецца –
                      быццам за сьпіной
Рыпяць чыісьці чаравікі
I пільна сочыць хтось за мной.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.