 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Памяці Яўгеніі Янішчыц
Ад самоты ні талент, ні Бог не ратунак. Жыць самотна жанчыны ня ўмеюць. Як для яблыка першы зямлі пацалунак – Гэта боль і пачатак сьмерці, Як для хвалі абдоймы жаданага плёсу – Знак расстаньня адразу за стрэчай – Для жанчыны дарункі багатыя лёсу Пачуцьцё абвастраюць пустэчы. I калі ў самым росквіце, самым узьлёце Нават самая ў сьвеце шчасьліўка На зайздросных вачах у нябыт адыходзіць Сьпелым яблыкам, хваляй вялікай – Не шукайце прычын, не распальвайце страсьці, Во адкрытая небу прычына: У вялікім сваім, дабрабытнейшым шчасьці Самотнай была жанчына.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|