Мы сталі слабымі, як цень. Імкненьне – і болей нічога. Надзеяй канчаецца дзень, Надзея – сьвітанак другога. Мы ведаем – трэба інакш, Мы ў крытыцы сьмелымі сталі, Запал падбадзёрваюць наш Прамовамі ў актавай зале. Ну што ж, ганарыся сабой, Мой браце па спрэчках узьнёслых, Калі ў свой стандартны пакой Ты прыйдзеш з пустою авоськай, Пустой, як бясконцыя дні... I будзем глядзець да сьвітаньня У вочы начной цішыні, Пазбаўленай марных жаданьняў.
|
|