РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як страшна, страшна неба гасьне
Асеньнім першым надвячоркам.
Нібыта поп пагрозным басам
Пяе праклён гуляшчым зоркам.
Нібыта болей – анічога,
I барва гэтая – як саван,
I шамаціць, і коле ногі
Трава, што слалася ласкава.
I да вар’яцтва ясна помніш
Такі ж мінулагодні вечар.
Між тым і сёньняшнім – было што?
Адно – нішто, адна – пустэча.
I ад вар’яцтва – бегчы трэба.
Знайдзі мяне, душа жывая,
Бо гасьне, гасьне, гасьне неба,
Нібыта ветразь адплывае.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.