РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Места
Па брукаваных вулках места
I поршні тэпалі, і кабці.
Бывала, дух тут лётаў сьвенты,
Часьцей – нячысьцік балі ладзіў.
П’янюга-гіцаль тут валяўся,
I мужны вой сплываў крывёю,
I залаты дынарый часам
Зьвінеў пад кульбаю крывою.
Па бруку трэсьліся калёсы,
Смакталі трубкі балаголы.
Абуты горад быў – і босы,
У аксаміце быў – і голы,
То велічны, а то будзённы,
То будаваўся, то зьнішчаўся.
А брук ляжаў – ад часу цёмны,
А брук – быў цёмным люстрам часу.
А сёньня тут шчыруюць людзі,
Асфальт кладуць і горад лаюць,
Што Местам, горадам – ня будзе,
А стане – мейсцам для жыхарства.
Ты чуеш? Гаснуць стогны, шэпты
Стагодзьдзяў пад гразёю чорнай...
...Да Бога  дух вярнуўся сьвенты,
А кожны з нас – здаецца чортам.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.