РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Фільм
Нам прадаюць з экранаў старажытнасьць.
Нібыта крылы чорціку прышылі,
Папудрылі – і ўжо анёлам клічуць.
Паходні замяняе электрычнасьць.
I рыцары, слабыя ад лікёраў,
Фальшыва-страсна
                                            пра любоў гавораць,
Калі сярэднявечныя прынцэсы
На сукнях дэманструюць ім
                                                              разрэзы.
I асьцярожна, каб ня драпаць зброі,
Мячом аб меч пастукваюць гэроі.
Каму ўсё гэта трэба, Бог ласкавы?
Адно што непадробна – мур каравы,
Які спынілі руйнаваць на тэрмін,
Пакуль на фоне тым ня здымуць сцэны.
Нам прадаюць мінулае з экрана.
Прыкметы часу змазаны старанна,
I праслаўляюцца далёкім часам
Каштоўнасьці сучаснага начальства.
А нехта, паглядзеўшы, і паверыць,
Што не было ніколі чыстай веры,
Ні мужнасьці, ні годнасьці дзявочай.
А хто ж цямноцьце
                                            берагчы захоча?
I зразумее розум небагаты,
Што ганарыцца продкамі ня варта...
...I  на экранах годнасьць чалавеча
Гарыць, нібы ў кастрах
                                                    Сярэднявечча...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.