РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З маленства нас усе вучылі думаць
Па добрых казках даўняй-даўніны,
Што бедны брат – і добры, і разумны,
А брат багаты – злосны і дурны.
Магчыма, так.
                                Ды я не разумею,
Чаму ў галечы – кемней галава,
Чым горшы пан, што спачуваць умее,
За мужыка, што ўмее катаваць?
Было нам, дзецям школы, відавочна,
Хто ў Бога верыць – ідыёт, вар’ят.
Што – Дастаеўскі з голасам прарочым,
Калі настаўнік пнецца за аклад?
Магчыма, так, і неба – спрэс пустое.
Ды я не разумею – чымсьці мы
Зрабіліся мудрэй за Льва Талстога,
Не прачытаўшы на’т яго тамы?
А нам яшчэ крычалі ўсе пра шчасьце,
Каб дзякавалі вечна мы... За што?
За беднасьць, што мазгоў ня можа дасьці,
Ці за бязьвернасьць у душы пустой?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.