РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Людміла Рублеўская
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Магіла кампазытара
Адзін яго матыў для кас застаўся,
Прыкуты да магільнае пліты,
Амаль забіты ветрам, брудам, часам,
Амаль нямы.
                              Але – амаль сьвяты.
 
Ад музыкі на камянях магільных
Яшчэ ніхто ня марыў, не сьпяваў.
Але калісь ад Полацка да Вільні
Лятаў той сьпеў і душы чараваў.
 
I напяваў яго ў часы адчаю
Мясцовы кампазытар-беларус,
Калі сябры і ворагі маўчалі,
Ствараючы маўчаньнем тым хаўрус.
 
Ім Бог даўно адмераў выкупленьне
Там, дзе ні сьлёз, ні сьмеху не стае.
Прыдушаныя музыкай каменнай,
Сьпяць Беларусь і крэўны сын яе,
Пакуль аднойчы людзі шчырым сэрцам
Не адшукаюць музыку сваю...
 
...I будзе дзень,
                                  і неба скаланецца,
Сьвет змоўкне.
                                  I каменьні запяюць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.