Знайшлі сакрэт Страдзівары. Каб скрыпка была жывою, Ён клаў вулканічны попел Грунтоўкай пад чысты лак. I скрыпка лунала марай, I гукі грымелі морам, I музыка грознымі кроплямі, Як лава, са струн цякла. Шаноўныя навукоўцы! Навошта ж гадаць-прарочыць, Адкуль у майго народа Песень велічны звон, Адкуль набраліся моцы Купала і Багдановіч? Гэта ўсё той жа попел, Попел – пад хараством. Бо гэтулькі ў нас згарае Велічных даўніх ценяў, Годнасьці і імкненьняў, Талентаў і надзей, Што чорны агонь вулкана Кожны носіць у сэрцы, I муры ацалелыя Сьвятлей, чым думкі людзей. Бо гэтулькі ў нас ахвочых Будавацца на костках, Лакіраваць апёкі, Задраўшы насы, ісьці, Што самай цямнюткай ноччу Мы не уяўляем, колькі Попел займае горкі Мейсца ў нашым жыцьці.
|
|