 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Мы – як чужынцы на вуліцах нашых. Дзе, і ў каго, і пра што ні спытай – Па-беларуску ніхто не адкажа. Хочаш, каб слухалі – мову мяняй. Мы – як чужынцы. Нас не разумеюць Ні кіяскёры, ні культпрацаўнік. Па-беларуску гаворыш – падзея Для мінчука, што ад мовы адвык. Мы – як чужынцы. Калі на праспэкце Чуеш гаворку на мове бацькоў – Радасьць такая – як быццам бы стрэціў Недзе ў Анголе сваіх землякоў. Мы – нібы прыхадні ў нашай сталіцы. Мовай «вясковай» кляймёны наш рот. Што ж нам рабіць? Мове роднай вучыцца! Мова памрэ, а за ёю – народ.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|