Ён выпаў, каб растаць, адлігі сьнег. Ён быў па-чалавечы нетрывалы. На міг прыкрыў зямлю – так чорны грэх Няшчыраю малітвай прыкрываюць. Ён падаў цяжка, быццам нежывы. I не палёгку нёс, а прадчуваньне, I пах скляпенны леташняй травы, I быў салёны смакам, як расстаньне. Ён біў у грудзі стомленай зямлі, Як рэквіем па нашых мёртвых душах, I плакалі зямныя каралі – Рабы нябёс і кожнага, хто дужы. ...Я нават ратаваньня не прашу У гэты час, у гэты боль вялікі... А словы ападалі на душу I таялі, як мокры сьнег адлігі...
|
|