 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ведаю – нават за лёс чалавечы Ня зьменяцца людзі да мовы сваёй. Я ўсё разумею – а сэрца трапеча Такім нецярпеньнем і жальбай такой! Здаецца – што варта прыўзьняцца і крыкнуць Прачулыя словы пра мову, пра лёс, I ўсе адгукнуцца; I мёртвая Прыпяць Прачнецца ў лілеях і брошках стракоз. Я ўсё разумею – што трэба па кроплі Дзяўбці між народам і мовай муры. Ды толькі на гэта жыцьця нам ня хопіць. Таму і душа нецярпеньнем гарыць. Я ўсё разумею: што столькі стагодзьдзяў Нас жорстка вучылі цярпець і маўчаць. Я ўсё разумею! Ды толькі – ці згодзен Так доўга наш край шматпакутны чакаць?
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|