 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Паміж мною і сонцам – туман ды туман, Паміж мною і ветрам – ваконнае шкло. Я ў кватэры – як частка кватэры – сама, Гарадскі чалавек, папяровае тло. Я ня ў госьці – а да тэлефона іду, Мой чарот не шуміць – упрыгожвае стол. Я па кнігах вучыла жыцьцёвы статут I дзядоўскую мову, чужую для школ. Вось вісяць абразы – не жагнаюся я, Кленчыць – сорамна, быццам баюся зямлі. Я кажу, як і ўсе: «Не шкада, хай вісяць». Як і ўсе, спадзяюся: «Ўратуюць калісь». Паміж мной і суседзямі – брудны бэтон, Паміж мной і жыцьцём – тры паверхі тугі... ...Са званіцы нябёснай абрынуўся звон, Дах прабіў – і да ног падкаціўся маіх.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|