РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Там
Там плот
Кожным моцным калом
Сьмяецца сабе рэдказуба,
І ў пеўня разяўлена дзюба,
Салома заснула кулём.
Там белаю дзеўкай сьмятана,
Там прыпечак мама зьмятае
Крылом
Вогнекрылага пеўня.
Бурчыць сырапеня
У цёрле,
А ў горле
Шпака
Рагоча гарошына.
Анёл,
Што запрошаны
Усім сялом,
Зьмятае нябачным крылом
З бальшака
Спакусы жарству.
 
Там – я жыву...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.