 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Нарадзіўся чалавек. Сталі зь ціхаю думою Пільнаваць ягоны век Кумам Бог, А сьмерць кумою. Ясны кум даваў спаўна І пяшчоты, і пакуты, Цёмная кума здаўна Толькі й помніла пра путы, – Каб суцішыўся імпэт, Спутаць ногі, Скручыць рукі, Каб на той няблізкі сьвет Кіраваўся без прынукі. Адхінецца кум куды, А кума Сама на покуць Сядзе Братавай бяды І спагадна будзе цокаць. Чалавек свой век жыве, Як у казцы чарадзейнай: З брагай коўш ля губ плыве, Не крануўшы вусы пенай. З дапатопнай даўніны Ні вясною, ні зімою Не згаворацца яны Між сабою, Кум з кумою. Покуль сварка ў іх ідзе, Чалавек свой род вядзе.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|