РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Кум з кумою
Нарадзіўся чалавек.
Сталі зь ціхаю думою
Пільнаваць ягоны век
Кумам Бог,
А сьмерць кумою.
 
Ясны кум даваў спаўна
І пяшчоты, і пакуты,
Цёмная кума здаўна
Толькі й помніла пра путы, –
 
Каб суцішыўся імпэт,
Спутаць ногі,
Скручыць рукі,
Каб на той няблізкі сьвет
Кіраваўся без прынукі.
 
Адхінецца кум куды,
А кума
Сама на покуць
Сядзе
Братавай бяды
І спагадна будзе цокаць.
 
Чалавек свой век жыве,
Як у казцы чарадзейнай:
З брагай коўш ля губ плыве,
Не крануўшы вусы пенай.
 
З дапатопнай даўніны
Ні вясною, ні зімою
Не згаворацца яны
Між сабою,
Кум з кумою.
 
Покуль сварка ў іх ідзе,
Чалавек свой род вядзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.