РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ты, як перад дажджом трава,
І я міжволі адчуваю,
Як адплывае галава,
Яшчэ мая.
А дажджавая
Хмурына заплыла ў мяне –
І ўжо шалее навальніца.
Траве ў стажыне ў душным сьне
Раса сьцюдзёная прысьніцца.
І зьнікне клопатаў асва,
Што бачыць неба замінае.
І, як перад касой трава,
Прыціхне мітусьня зямная.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.