РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Прысьвячэньне
Вада дзяўчынаю была,
Пышэла ў маладой акрасе.
Дзяўчыну і ўракла імгла –
Яна вадою разлілася.
 
З падзем’я
У незямных багоў
Абмыўшы ногі зыбкай стомай,
Выходзіць зь цёмных берагоў
Вада паслушніцай Хрыстовай.
 
У сьвет ідзе,
Сваю нідзе
Не забываючы абразу.
У вочы зазірні вадзе
І вочы адвядзеш
Адразу.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.