 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Па-над вялікай ручаінай З пагардаю на увесь натоўп Глядзіць напаўзакрыўшы вочы Вальяжны Камянецкі Стоўп. Пяюць аб долі нешчасьлівай Усе каму сьпяваць ня лень, І нават птушкі ў небе сінім Дзівяцца: «Што гэта за пень?» У дні вясельляў і гулянак Як і усюды на Палесьсі Здымаюць людзі ўсю адзежу – Такімі бегаюць па лесе. У вежы ў стылым Камянцы Царыў Гамора і Садом – Аб гэтым навіна такая Да князя прыляцела ў дом. Адразу ж на наступны дзень Вялікі князь на коня сеў, І незаўважаным у Стоўп Прабрацца тайна захацеў. У голым стане ноччу ў лесе Магутны князь дарма блукаў, Ня ведаў ён аб тым, што Стоўп Ад князя хутка уцякаў. Калі ж яму ўсё расказалі, Дык раззлаваўся строгі князь, Відэлец зашпульнуў у сьцену, Сказаўшы жорстка: «Во дзе мразь!»
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|