РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Біяграфія
Усё было не ў навіну –
Абраза, боль і скон.
І быў забраны на вайну,
І трапіў у палон.
 
Вяртаўся ён зь Нямеччыны
Падсечаны, зьнявечаны.
 
Здаецца, сьціснуўся ў кулак
Закрачаны вагон,
Ня ў дом бацькоўскі,
А ў ГУЛАГ
Пад вартай ехаў ён.
 
Вяртаўся ён з Саветчыны
Падсочаны, прасьвечаны.
 
Як ні ўцякаў,
А наўздагон
У палыновы сон
За ім ішоў пад вартай дзён
Палон, палон, палон.
 
І з галавой павіннаю
Вянчаўся з дамавінаю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.