РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Рубіць, склюдаваць, мураваць, імшыць
Я на талаку пагукаю
Сякеры і кельмы,
Бо сумна ім жыць,
Сказаць ім наступнае маю:
 
Бяз вас сірацеюць і кроквы, і дах,
Ізруб, падмуроўка, чалесьнік,
Вас любяць вятры
Паўтараць па складах
І месячык –
Дойлідскі хрэсьнік.
 
Прашу вас:
Трымайце на сьпінах вякі,
Прапахлыя дымам, смалою,
Цагліны, каменьні,
Брусы, круглякі,
Я вас падтрымаю хвалою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.