Рубіць, склюдаваць, мураваць, імшыць Я на талаку пагукаю Сякеры і кельмы, Бо сумна ім жыць, Сказаць ім наступнае маю: Бяз вас сірацеюць і кроквы, і дах, Ізруб, падмуроўка, чалесьнік, Вас любяць вятры Паўтараць па складах І месячык – Дойлідскі хрэсьнік. Прашу вас: Трымайце на сьпінах вякі, Прапахлыя дымам, смалою, Цагліны, каменьні, Брусы, круглякі, Я вас падтрымаю хвалою.
|
|