РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Коней мяняе душа...   
#Жуль Суперв’ель

 
Ім не патрэбны авёс,
Клопаты кузьні-падкоўні.
Лейцы трымае лёс,
Дзень твой трымаюць коні.
 
Хочуць за небасхіл,
На нетаптаныя гоні,
Іл узьбіваюць і пыл,
Жыл не шкадуюць коні.
 
Каб не ўрачы,
Не лічы
Восеньню рыжых коней.
Не дачакацца з начы
Іх штодня рызыкоўней.
 
Точыць падковы іржа,
Колецца поле чужое.
Коней мяняе душа
Перад апошняй мяжою.
 
Там, за мяжой нематы,
За недагнанай вярстою
Ты ужо будзеш ня ты
І не ў цябе капыты
Будуць прасіць пастою...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.