РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Верш і воблака
Пімену Панчанку
 
А верш з усім няўлоўным воблікам
На вышыні, на глыбіні
Больш падабенства мае з воблакам
У Госпада на далані.
 
І верш, і воблака залежныя
І ад цярплівасьці жуды,
І ад скрыплівасьці алешыны,
І ад імклівасьці вады.
 
І верш, і воблака па сутнасьці
Ніхто ня бачыць,
Апрача
Вачэй нябеснае прысутнасьці
І заклінаньня чытача.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.