 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ня знаю, што ў нас будзе Ні празь месяц, ні праз год. Абясхрэсьціліся людзі. Абязбожыўся народ. Распадаецца грамадства. Скрэпы трэскаюцца скрозь. Згода-еднасьць – толькі маска, Пад якой – нянавісьць-злосьць. Праўда ходзіць белай зданьню Па руінах дзён былых. Ці падымецца, ці ўстане Наша доля з грудаў тых? Ці ў хлусьні, зладзействе, блудзе Будуць весьці ўсё на звод – Абясхрэшчаныя людзі, Абязбожаны народ?
1990, лістапад.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|