РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грамадзяне, сьпяшайцеся!
Грамадзяне, сьпяшайцеся, –
Найспрыяльныя фактары маюцца,
Каб душу даражэй запрадаць,
Покуль цэны на рынку трымаюцца!
 
Каб рукі пагрэць залацей
На горы-няшчасьці людзей.
 
Грамадзяне, сьпяшайцеся,
Не ўпусьціце выдатнай магчымасьці –
Каб гразёю абхляпаць таго,
Хто жыве па сумленьню і шчырасьці!
 
Каб нож садануць у сьпіну
Найблізкаму сябру свайму.
 
Грамадзяне, сьпяшайцеся, –
Шанцу лепшага можа ня выпасьці,
Каб з уласнае скуры сваёй,
Як лінючая гадзіна, выпаўзьці!
 
Каб Тую, што кляўся любіць,
Ядавітаю сьлінай забіць.
 
1990, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.